У Магілёўскай вобласці ідзе кампанія вакцынацыі супраць грыпу. У гэтым годзе плануецца ахапіць прышчэпкамі каля чвэрці насельніцтва рэгіёну. Гэта амаль 260 тысяч чалавек. Паводле слоў эпідэміёлагаў, такой колькасці дастаткова для стварэння калектыўнага імунітэту. Акцэнт робяць на вакцынацыю груп рызыкі. У першую чаргу гэта людзі з хранічнымі захворваннямі, дзеці і так званыя прафесійныя групы рызыкі.

ТРК «Магілёў»