RU BY EN 中文
Twitter Instagram

4 пагадненні падпісаны БРУ па выніках Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

Тры пагадненні з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і пагадненне аб уступленні ў Кансорцыум «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «РАЗАМ» на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта падпісаны БРУ па выніках удзелу ў Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Як паведамляе сайт універсітэта, рэктар БРУ Міхаіл Лусцянкоў прыняў удзел у працы дзвюх секцый форума: «Гуманітарнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Вынікі дзесяцігоддзя і перспектывы развіцця», дзе выступіў з дакладам, і «Адзіная прававая сістэма Саюзнай дзяржавы: сучасны стан і перспектыўныя кірункі развіцця».

Прарэктар па навуковай рабоце Віктар Пашкевіч прадставіў навуковыя распрацоўкі вучоных універсітэта на выставе рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

X Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі прайшоў 26 - 28 чэрвеня ва Уфе. Тэма форуму: «10-годдзе форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі: вынікі і перспектывы».

mogilevnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая