RU BY EN 中文
Twitter Instagram

48,7% паступленняў у бюджэт вобласці за сем месяцаў забяспечылі плацельшчыкі Магілёва

Плацельшчыкі Магілёва забяспечылі ў студзені-ліпені гэтага года 48,7 працэнта або Br621,8 млн. паступленняў у бюджэт вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці
 
Найбольшыя сумы займаюць паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб - Br188,3 млн. або 30,3 працэнта з падатку на дабаўленую вартасць - Br180,6 млн. (29 працэнтаў); падатку на прыбытак - Br72,5 млн. (11,7 працэнта); дывідэндаў па акцыях і даходаў ад іншых форм удзелу ў капітале - Br49 млн (7,9 працэнта); падатку на нерухомасць - Br21, 9 млн (3, 5%).
 
71,5 працэнта паступленняў забяспечана плацельшчыкамі Ленінскага раёна Магілёва. 28,5% - Кастрычніцкага.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая