79-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначае Кругляншчына. Гэты дзень пачаўся з ускладання кветак да помнікаў і абеліскаў, памятных дошак, з хвілін маўчання.
У 8.30 ускладанне адбылося ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў. Пакланіцца памяці герояў у Дзень вызвалення раёна сюды прыйшлі кіраўніцтва і члены раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, савета ветэранаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, ведамстваў і службаў.
Да дзевяці раніцы агульны збор быў аб'яўлены ля помніка 222-й стралковай дывізіі, ля абеліска «Агляд», на магіле Ракушавых і ў іншых памятных мясцінах.
Кветкі ўдзячнай памяці леглі і да бюстаў герояў на Алеі славы ў цэнтральным парку культуры і адпачынку, і да мемарыяльных дошак, устаноўленых на адміністрацыйных будынках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45