Юбілейную дату – 80 гадоў з дня са дня ўтварэння – адзначыў 13 мая абласны орган кіравання лясной гаспадаркай Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным лесагаспадарчым аб’яднанні.
Паводле слоў суразмоўцаў, пастановай СНК БССР ад 13 мая 1940 г. № 681 было арганізавана Магілёўскае тэрытарыяльнае ўпраўленне лясной аховы і лясных насаджэнняў, на якое быў ускладзены ўвесь комплекс мерапрыемстваў па ахове і абароне лясоў, лесааднаўленні, правядзенні лесанарыхтоўчых работ, ачыстцы лясоў ад захламленасці, кантроль за лясамі водаахоўнай зоны ў межах Магілёўскай вобласці. У склад упраўлення тады ўваходзіла 7 лясгасаў і 44 лясніцтвы, у дадзены момант ужо 13 лясгасаў і 118 лясніцтваў.
Генеральны дырэктар Уладзімір Раеўскі, які ўзначальвае лясную гаспадарку вобласці больш за дваццаць гадоў, расказаў аб дасягненнях да юбілейнай даты: «Перш за ўсё, гэта павелічэнне плошчы ляснога фонду з 714,6 тыс. га да 1266,9 тыс. га, а таксама аб’ёмаў лесааднаўлення і лесаразвядзення з 667 да 7090 га. Гэта павышэнне лясістасці тэрыторыі з 30,1 да 38,3 %, павелічэнне сярэдняга запасу насаджэнняў з 89,8 да 229 кубаметраў, а таксама рост аб’ёмаў лесанарыхтовак з 73,5 тыс. куб. да 4,4 млн. куб. Удасканальвалася эфектыўнасць перапрацоўчай інфраструктуры лясгасаў, перааснашчаліся вытворчасці. На сённяшні дзень практычна завершаны работы па будаўніцтве і рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў лясгасаў і лясніцтваў, нашага іміджавага складніка, добраўпарадкаваны паляўнічыя комплексы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні