RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ААТ «Славянка» да новага навучальнага года абнавіла амаль 60% мадэляў школьнай формы

ААТ «Славянка» да новага навучальнага года амаль на 60% абнавіла мадэльны рад школьнай формы. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі.

«Акцыянернае таварыства да 1 верасня ўжо выпусціла 28,6 тыс. адзінак школьнага асартыменту, з якіх 2 тыс. экспартавана ў Расію, – сказаў кіраўнік. – У планах вырабіць яшчэ 8 тыс. адзінак школьнага адзення на ўнутраны рынак і 10 тыс. – для суседняй дзяржавы. Сёлета мы прапануем пакупнікам 68 мадэляў школьнага адзення, прычым 40 з іх–прынцыпова новыя ў параўнанні з асартыментам 2020 года».

Сярод навінак–сарафаны, спадніцы, блузы, джэмперы для хлопчыкаў, пінжакі і касцюмы з элементамі аздаблення ў стылі кежуал. Мадэлі, якія карысталіся папулярнасцю ў 2020 годзе, запушчаны ў вытворчасць паўторна. З улікам узрослага спажывецкага попыту на асартымент для дзяцей школьнага ўзросту нестандартных памераў на прадпрыемстве выпушчана і гатова да адгрузкі 2,2 тыс. адзінак пінжакоў, штаноў і джэмпераў для хлопчыкаў трэцяй і чацвёртай паўнаты.

«У параўнанні з 2020 годам цэны на прадукцыю з-за ўзрослага кошту сыравіны падняліся на 5–10%, – адзначыў Тэймураз Бачарышвілі. – Так, камплект школьнага адзення для хлопчыка (пінжак, штаны, камізэлька) у залежнасці ад размернага рада абыдзецца пакупніку ад Br130 да Br165, для дзяўчынкі (спадніца, блузка, жакет) – ад Br96 да Br125. Разам з тым цэны на нашу прадукцыю ніжэйшыя за сярэднярыначныя. Акрамя таго, з 1 чэрвеня на калекцыі мінулых гадоў дзейнічае зніжка ад 30% да 50%, а з 20 жніўня – 15% на калекцыю гэтага года».

ААТ «Славянка»– адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці ў Беларусі. Яго вытворчая магутнасць складае да 600 тыс. адзінак гатовых вырабаў на год. Акцыянернае таварыства мае шматгадовы і плённы вопыт працы з фірмамі Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Расіі і іншых краін.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая