Да Дня народнага адзінства 17 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. У. Масленікава адбудзецца культурна-адукацыйнае мерапрыемства «У адзінстве – сіла і лёс!». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Як адзначылі супрацоўнікі музея, раней невядомыя факты і дакументы раскрываюць сапраўднае значэнне Гістарычнага ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Сухія радкі дакументаў ажывуць у кадрах дакументальнай хронікі, сведчанні жывых відавочцаў тых падзей.
«Матэрыялы мерапрыемства паказваюць, што толькі ў маналітным згуртаванні беларускі народ змог выстаяць у гарніле Вялікай Айчыннай вайны, цяжкія гады акупацыі, супрацьстаяць любым выклікам як у мінулым, так і ў сучаснасці і будучыні», - падкрэслілі суразмоўцы.
Пачатак мерапрыемства ў 14.00. Уваход бясплатны.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць