RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласная гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны» стартуе ў Магілёве 5 мая

Абласная гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны» стартуе ў Магілёве 5 мая.

У межах VII Магілёўскага фестывалю навукі, які пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 5–7 мая, адбудзецца гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны», прысвечаная 80-годдзю абароны Магілёва. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца 9–11-класнікі з усёй вобласці.

Жадаючым прыняць удзел неабходна запоўніць электронную заяўку па спасылцы: https://cloud.bru.by/nextcloud/apps/forms/HF8eGf62WJ7GdjYH. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адкрыта з 10.00 21 красавіка да 20.00 4 мая.

Доступ да задання будзе адкрыты 5 чэрвеня (з 15.00 да 18.00). Час выканання заданняў алімпіяды для аднаго ўдзельніка–90 хвілін.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 7 мая на закрыцці фестывалю навукі ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта(навучальны корпус № 7, вул. Ленінская, 89Б).

Па ўсіх пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй і правядзеннем алімпіяды, звяртацца па тэлефонах: Рытава Наталля Мікалаеўна –+375(29)607-55-76, Барысава Алена Мікалаеўна –+375(222)25-15-87 або па электроннай пошце: bru-kgd@mail.ru

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая