RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласную алімпіяду па фінансавай граматнасці правядуць у Магілёве 15 лістапада

Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці адбудзецца ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі 15 лістапада, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

У трэцім этапе алімпіяды прыме ўдзел больш за 80 чалавек – пераможцы раённых і гарадскіх тураў. Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў каманд пачнецца 15 лістапада з 9.00, урачыстае адкрыццё – у 11.00 у актавай зале МДАІРА, пачатак тэставання – у 12.00.

Усім удзельнікам абласнога этапу трэба будзе адказаць на пытанні, якія дэманструюць валоданне базавымі навыкамі фінансавай граматнасці. Арганізатары алімпіяды пастараліся максімальна адлюстраваць у заданнях сітуацыі, з якімі навучэнцы могуць сутыкнуцца ў звычайным жыцці. Традыцыйна ў алімпіядныя заданні будзе ўключана і пытанне адкрытага тыпу. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць праявіць узровень фінансавых ведаў і творчы падыход, выказаць пункт гледжання і прывесці свае довады.

Пераможцаў абласнога этапу чакаюць памятныя падарункі і прызы. Акрамя таго, вучні прымуць удзел у фінале рэспубліканскай алімпіяды ў снежні гэтага года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая