RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны этап чэмпіянату па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі збярэ ў Магілёве 40 каманд

Абласны этап чэмпіянату «Ведаю Беларусь» па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі пройдзе 7 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Мерапрыемства стартуе ў 12.00 на плошчы Адзінства (плошча каля ГЦ «Атрыум», вул. Першамаёская, 57).

Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы збяруць каля 40 каманд з усяго рэгіёна.

«Удзельнікам трэба правільна за найменшы час сабраць карту Беларусі, якая складаецца з магнітных гульнявых элементаў, якія маюць візуальную форму геаграфічных межаў раёнаў Беларусі», – патлумачылі ў абласным камітэце. – Кожная каманда будзе складацца з 3-х чалавек. Спаборніцтвы пройдуць у катэгорыях: навучэнцы агульных сярэдніх навучальных устаноў, навучэнцы сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, студэнты ВНУ і працоўная моладзь.

Рэд.

               

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая