Першы этап V Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» пройдзе 12 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Конкурс будзе праходзіць у Палацы культуры вобласці. За выхад у фінал пазмагаецца шэсць сем’яў: Дубанос з Магілёва; Жураўлёвы са Слаўгарадскага раёна; Лубковы з Глускага раёна; Касценіч з Клімавіцкага раёна; Дарашэнка з Краснапольскага раёна і сям’я Пахомавых з Бабруйска.
«Гэта сямейныя каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках адборачных тураў, – расказалі суразмоўцы. – На абласным этапе канкурсанты дадуць візітную картку сям’і «Радавод» і прэзентацыю сацыяльна значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям’і ў жыццё рэгіёна».
Усе ўдзельнікі будуць адзначаны дыпломамі і прызамі. Пераможцу чакае спаборніцтва ў фінале.
Больш падрабязная інфармацыя аб канкурсантах
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)