RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» пройдзе ў Магілёве 13 мая

Абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» пройдзе 13 мая на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці (навучальны корпус, канферэнц-зала). Пра гэта паведаміла метадыст аддзела адукацыйнай дзейнасці ўстановы дадатковай адукацыі Таццяна Новікава.

У спаборніцтве, прымеркаваным да Года народнага адзінства, праявяць сябе навучэнцы 1–4, 5–6, 7–8 і 9–10 класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы прадставяць нашу вобласць у паўфінале, які плануецца правесці ў Мінску ў чэрвені. 

Як расказала суразмоўца, конкурс «Жывая класіка» праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на самых лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая