Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» пройдзе ў Магілёве 19–20 лістапада. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Палацы культуры вобласці і на тэрыторыі, прылеглай да ўстановы.
У першы дзень на вулічнай сцэне з 10.00 да 18.00 будуць праводзіцца прэзентацыі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, Магілёва і Бабруйска. Удзельнікі, у тым ліку ганаровыя жыхары, прадставяць вытворчыя і творчыя дасягненні рэгіёнаў. У форме конкурсу сельскіх падворкаў арганізуюць выставу-кірмаш «Народныя брэнды Магілёўшчыны». Тут адбудуцца агляды-конкурсы «Найлепшы дажынкавы падворак» і «Дажынкавы сноп». Акрамя таго, праграмай запланавана праца выстаў сельскагаспадарчай тэхнікі, спецтэхнікі МНС з паказальнымі выступленнямі супрацоўнікаў, тэматычных пляцовак устаноў адукацыі, спорту рэгіёна.
У фае Палаца культуры вобласці госці свята змогуць убачыць выставу-прэзентацыю караваяў ураджаю 2021 года ад кожнага раёна. А 12.00 у малой канцэртнай зале пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе. А 14.00 у тэатральна-канцэртнай зале адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва ў развіцці аграпрамысловага комплексу і святочны канцэрт «Гонар маёй краіны».
Выстава-кірмаш «Народныя брэнды Магілеўшчыны» працягне работу 20 лістапада. Да 16.00 магілёўцаў і гасцей горада будуць радаваць канцэртная і тэматычныя пляцоўкі, гандлёвыя рады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў