RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны фотаконкурс «Мінулае, сучаснасць, будучыня...» запускае моладзь Магілёўшчыны

Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» 3 лютага запускае рэгіянальны фотаконкурс «Мінулае, сучаснасць, будучыня...», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

«Для ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года, якая знаходзіцца ў радах ГА «БРСМ», – адзначылі суразмоўцы. – Арганізатары вызначаць некалькі работ у кожнай намінацыі і размесцяць іх для далейшага інтэрнэт-галасавання ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Пераможцамі стануць удзельнікі, чые працы набяруць найбольшую колькасць галасоў у прадстаўленых катэгорыях».

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

«Мая дынастыя» – на фота павінна быць намалявана некалькі пакаленняў, якія прайшлі службу ў войску (у вайсковай форме);

«Я служу» – неабходна даслаць партрэт чалавека, які знаходзіцца зараз на службе ва Узброеных Сілах Беларусі;

«Будучы абаронца» – выявы будучых абаронцаў нашай краіны (дзеці ў ваеннай форме і/або з уласнай атрыбутыкай, у знакавым месцы і г. д.).

Да ўдзелу ў фотаконкурсе прымаюцца работы ў фармаце JPG, не больш за 3 у кожнай намінацыі.

Фотаработы і заяўкі неабходна дасылаць на электронны адрас Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ»: brsmmogilevobl@gmail.com з пазнакай «Фотаконкурс» да 17 лютага (уключна).

 

Палажэнне аб конкурсе

Заяўка 

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая