Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У мерапрыемстве, якое адбудзецца на базе метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, прымуць удзел каля 80 чалавек – 43 дэлегаты З’езда ГА «БРСМ», члены рэгіянальнай арганізацыі, прадстаўнікі выканаўчай улады.
Форум адкрыюць выставачная экспазіцыя «Магілёўшчына – крыніца натхнення» ў фае ўстановы культуры і ўскладанне кветак на алеі Герояў. Падчас самой сустрэчы моладзі раскажуць аб асноўных напрамках дзейнасці ГА «БРСМ» і перспектывах развіцця. Ветэран камсамольскага руху Анатоль Глаз выступіць з тэмай «Камсамол: урокі мінулага і вопыт для сучаснага маладзёжнага руху». Завершыць мерапрыемства адкрыты дыялог: «Дзяржава і моладзь: у партнёрстве заклад поспеху!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.10.2025 - 09:03
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са 185-годдзем старэйшую ў Еўропе ВНУ - сельгасакадэмію ў Горках
01.10.2025 - 12:41
30.09.2025 - 19:45