RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны семінар па нарыхтоўцы травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці адбыўся у Кіраўскім раёне

У семінары прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

Першая частка - практычная. На полі ва ўрочышчы Капусціна, ААТ «Світанак ім.К.П.Арлоўскага» ўдзельнікі семінара азнаёміліся з работай сістэмы ўнясення кансерванта, а таксама ацанілі падрыхтоўку тэхналагічнага комплексу машын для якаснай нарыхтоўкі травяных кармоў.

Другім пунктам практычнай часткі абласнога семінара па нарыхтоўцы травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці стала наведванне МТК «Мышкавічы», ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага», дзе ўдзельнікам прадэманстравалі падрыхтоўку траншэі для захоўвання травяністых кармоў.

Удзельнікі семінара таксама наведалі сучасны малочнатаварны комплекс, які ў дадзены момант будуецца.

Пасля практычнай часткі пачалося пленарнае паседжанне пад кіраўніцтвам Анатоля Ісачанкі. У ходзе якога былі разгледжаны пытанні нарыхтоўкі травяных кармоў, гатоўнасці тэхнікі да іх нарыхтоўкі ў сельскагаспадарчай вобласці. А таксама аб выніках работы галіны жывёлагадоўлі, у тым ліку, комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы і свіней.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая