RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны семінар па пытаннях жывёлагадоўлі адбыўся ў Клічаўскім раёне

На базе УКСП «Саўгас «Дабраволец» Клічаўскага раёна адбыўся семінар на тэму «Арганізацыя вырошчвання і асемянення рамонтных цёлак». Таксама былі падведзены вынікі працы жывёлагадоўчай галіны за першае паўгоддзе бягучага года, аб чым паведамілі ў Клічаўскім райвыканкаме.

Удзел у семінары прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч, старшыні райвыканкамаў.

Адкрываючы пасяджэнне, Леанід Заяц падкрэсліў, што важна не толькі абмеркаваць існуючыя праблемы ў галіне, але і намеціць шляхі іх вырашэння. Ён пазначыў шэраг праблемных пытанняў, на якія варта звярнуць першачарговую ўвагу.

Удзельнікі семінара наведалі КПМ «Чаравач» сельгаспрадпрыемства «Саўгас «Дабраволец», дзе азнаёміліся з яго працай. Госці таксама пабывалі на мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Усакіна».

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая