RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны семінар-практыкум «Лёд без прыгод» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня

У Магілёве 25 студзеня пройдзе абласны семінар-практыкум для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі суразмоўцы, у мерапрыемстве прыме ўдзел каля 30 чалавек з усяго рэгіёна.

«Юнакі і дзяўчаты з моладзевых атрадаў аховы правапарадку 6 лютага адзначаюць прафесійнае свята, якое было заснаванае БРСМ у 2012 годзе, – падзяліліся ў абласным камітэце. – Мэтай арганізацыі з’яўляецца захаванне і памнажэнне традыцый маладзёжнага праваахоўнага руху».

Сустрэча пачнецца з экскурсіі па зале гісторыі пажарнай службы. Затым дзецям прадэманструюць тэхніку для пажаратушэння, а супрацоўнікі МНС правядуць майстар-класы па правілах аказання першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым, прыёмам выратавання на вадзе і іншае.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая