Абласны семінар-практыкум па эстрадным вакале стартуе сёння ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
Удзельнікамі семінара-практыкума сталі вакалісты, кіраўнікі вакальных калектываў, іншыя спецыялісты клубных устаноў, педагогі ўстаноў дадатковай адукацыі, настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, педагогі дашкольных устаноў адукацыі, кіраўнікі вакальных гурткоў і секцый прыватных устаноў і арганізацый, асобы, якія займаюцца вакальным мастацтвам у прыватным парадку і іншыя катэгорыі.
Як адзначылі арганізатары, галоўная задача такога тэматычнага мерапрыемства - павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў, педагогаў дзіцячых і маладзёжных вакальных калектываў.
На семінары-практыкуме ўдзельнікі даведаюцца аб прынцыпах работы з калектывам, фарміраванні рэпертуару, этапах падрыхтоўкі нумароў (ад ідэі да ўвасаблення на сцэне), метадах работы над вакальнай тэхнікай у эстрадным выканальніцтве, спецыфіцы работы з дзецьмі, тэарэтычных ведах па рабоце з вакальнымі нумарамі і методыцы. выкладання азоў вакальнага мастацтва, ролі канцэртных касцюмаў у музычным нумары, планаванні працы вакальнага калектыву.
Тэарэтычныя заняткі, майстар-класы, магчымасць задаць пытанні прафесіяналам, абмеркаваць сучасныя тэндэнцыі вакальнага эстраднага мастацтва - усё гэта змогуць зрабіць удзельнікі семінара-практыкума, які будзе праходзіць у абласным цэнтры на працягу двух дзён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць