RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.

Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: на электронную пошту sbor@ncpi.gov.by; з дапамогай запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале на адрас sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе на адрас: 220030, г. Мінск, вул. ул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».

З праектам змяненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая