Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.
13 тыс. машын за суткі праязджае па трасе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Дарога, у народзе названая чавускай, даўно мела патрэбу ў рамонце:была занадта вузкай для сучаснага патоку машын. І вось надышоў яе час. На гэтым участку будуць 4 паласы руху і 2 падземныя пераходы.
Толькі на пракладку ліній электраперадачы спатрэбілася каля Br2 млн., крыху менш за мільён на газаправод. Дарэчы, увесь праект, паводле падлікаў спецыялістаў, абыдзецца ў Br63 млн.
Але што ж сама дарога? Увосень 2018-га пачаўся рамонт, а ўжо праз два гады яна паўстане ў новым абліччы. У першую чаргу, яе пашыраць з дзвюх палос да чатырох. Пакрыццё зменіцца з асфальтавага на цэментава-бетоннае. Спецыялісты сцвярджаюць, што праца ідзе па графіку. Некаторыя адрэзкі трасы ўжо хутка адкрыюць для вадзіцеляў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)