RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб’ём таварнага выпуску завода «Магілёўтрансмаш» вырас на 10–14 працэнтаў

Насуперак заходнім санкцыям, завод «Магілёўтрансмаш» ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» – паказвае сур’ёзныя вынікі. Да прыкладу, таварны выпуск у адносінах да мінулага года павялічыўся на 10–14 працэнтаў.

За месяц прадпрыемства перапрацоўвае больш за 1 тысячу тон металу, які праходзіць шлях ад нарыхтоўкі да гатовага вырабу. На заводзе штомесяц вырабляюць не менш за 350 адзінак тэхнікі.

Усяго ж з канвеера сыходзіць пад 400 найменняў прадукцыі рознай мадыфікацыі: прычэпы і паўпрычэпы, самазвальная, камунальная, лесавозная тэхніка, аўтавышкі, плюс разнастайная спецтэхніка – мультыліфты, эвакуатары, драбільныя машыны. Яны запатрабаваныя па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Дарэчы, айчынны рынак складае толькі 41 працэнт, астатняя прадукцыя ідзе ў Расію і краіны СНД.

Вытрымліваць вялікую канкурэнцыю Магілёўскім машынабудаўнікам дапамагае аптымальная вілка «цана-якасць», таму тэхніка прадаецца, склады не загружаныя. Працуюць пад жывыя кантракты.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая