З сённяшняга дня ацяпленне пачалі падаваць у аб’екты сацыяльнай сферы Магілёва. Такое распараджэнне падпісана ў гарвыканкаме і абапіраецца на ўмовы надвор’я і перспектыўны прагноз.
«Уключыць сістэмы ацяплення ў будынках устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк і арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі на тэрыторыі горада Магілёва, з 20 верасня», – гаворыцца ў дакуменце.
Пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра вышэй за плюс 10 градусаў Цэльсія сістэмы ацяплення перавядуць у рэжым прапальвання, а ў выпадку яе стабільнага павышэння – адключаць.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)