Мы адчуваем падтрымку і падзяку за нашу працу. Такім меркаваннем падзялілася загадчыца 3-м інфекцыйным аддзяленнем Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Кацярына Якубенак.
«Апынуўшыся на перадавой у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, мы бачым і адчуваем падтрымку і падзяку ад пацыентаў і дзяржавы, – сказала Кацярына Якубенак. – Нядаўна атрымалі першыя надбаўкі, якія належаць тым, хто працуе з каранавіруснымі пацыентамі. Грошы атрымалі ў поўным аб’ёме ў залежнасці ад таго, хто і колькі часу працаваў з інфекцыйнымі пацыентамі. Прыемна, што наша нялёгкая праца не застаецца незаўважанай».
Па словах загадчыцы інфекцыйнага аддзялення, нагрузка на персанал павялічылася. Больш стала абходаў – часцей правяраюць не толькі цяжкіх пацыентаў, але і тых, хто знаходзіцца ў здавальняючым стане. «Строгі і выразны кантроль за хворымі – адзін з нашых галоўных абавязкаў.
Правяраем частату дыхання і сэрцабіцця, пытаем пра самаадчуванне, бо нельга дапусціць пагаршэння стану чалавека. З-за гэтага дадалося і папяровай працы, паколькі ўсё строга кантралюе кіраўніцтва і іншыя інстанцыі. Акрамя таго, пастаянна працуем у сродках індывідуальнай абароны, а цэлы дзень знаходзіцца ў камбінезонах, пальчатках і рэспіратарах цяжка. Але мы не губляем пазітыўнага настрою. Велізарная падтрымка, падзяка пацыентаў і дапамога, якую атрымлівае бальніца і ўрачы, – усё гэта сведчыць, што наша праца высока цэніцца ў грамадстве».
Як расказаў галоўны ўрач бальніцы Юрый Ярмоленка, усяго ў бальніцы працуе каля 200 чалавек. Павышаныя заробкі атрымалі 152 супрацоўнікі бальніцы. Магілёўская інфекцыйная бальніца ў поўнай меры ўкамплектавана ўсім неабходным: тэхнікай, медыкаментамі і сродкамі індывідуальнай абароны. «Дзякуючы падтрымцы і дапамозе дзяржавы, выканаўчай улады і ўсіх неабыякавых людзей мы маем запас усіх неабходных сродкаў, у тым ліку індывідуальнай абароны. Імі забяспечаны кожны супрацоўнік. Таму што ў прыярытэце – бяспека і здароўе калектыву. Толькі так мы зможам забяспечыць належны догляд і ўвагу кожнаму пацыенту», – адзначыў Юрый Ярмоленка.
Сёлета Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы споўніцца 60 гадоў. Тут працуе 4 інфекцыйныя аддзяленні, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі і кансультатыўна-дыспансэрнае аддзяленне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 10:45
19.04.2024 - 12:38
У Магілёве працягваецца ўзвядзенне новага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
18.04.2024 - 09:00
Хуткасць абслугоўвання, камфорт пацыентаў. Аўтабаза аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правялі адзіны дзень цяжарных
08.04.2024 - 12:13