RU BY EN 中文
Twitter Instagram

АДІ ў маі будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 мая ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб асноўных тэматычных блоках, на якіх акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні.

У якасці дадатковых будуць асвятляцца тэмы «Бяспека на вадзе – бяспечнае лета!» і «Законнасць, правапарадак, дысцыпліна і асабістая адказнасць кадраў – залог стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы».

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая