Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 мая ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад
кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб асноўных тэматычных блоках, на якіх акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы «Аб правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь», «Правілы выконваем – жыццё захоўваем!», «Папярэджанне лясных пажараў. Бяспека жыцця і здароўя дзяцей».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў
09.07.2024 - 12:10
Анатоль Ісачанка павіншаваў першых тысячнікаў уборачнай-2024 у Магілёўскай вобласці
06.07.2024 - 22:39