На базе Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ з 8 па 12 кастрычніка пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце, паведамілі ў РДГА «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь».
У ДТСААФ паінфармавалі:
- У рамках адкрытага чэмпіянату нашы лётчыкі змогуць паказаць майстэрства вышэйшага пілатажу. Дарэчы, пілоты Магілёўскага аэраклуба падчас падрыхтоўкі да спаборніцтваў прынялі ўдзел у прадстаўнічых міжнародных спаборніцтвах - Міжнародным Кубку Дружбы па самалётным спорце ў Расіі, які прайшоў на аэрадроме Дракіна ў Падмаскоўі. Яны аб'ядналі наймацнейшых спартсменаў Расіі, Арменіі і Беларусі. Сярэбраны медаль за выкананне «невядомай» праграмы ў класе Як-52 заваяваў наш прадстаўнік Дзмітрый Пашчук.
Магілёўскі аэраклуб ДТСААФ грунтуецца на аэрадроме Нова-Пашкава (паўночна-заходней абласнога цэнтра, 0,5 км на поўдзень ад аднайменнага населенага пункта). У яго задачы ўваходзіць лётная падрыхтоўка курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі, падрыхтоўка спартсменаў па самалётным, парашутным і авіямадэльным спорце, а таксама ўдзел у авіяцыйных святах (выступленнях) з мэтай прапаганды і развіцця авіяцыйных відаў спорту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.10.2025 - 09:22
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні
25.09.2025 - 12:45
24.09.2025 - 09:28
Хакеісты «Магілёва» здабылі першую перамогу ў сезоне экстралігі
24.09.2025 - 09:01
Турнір «Кубак двара» збярэ ў Магілёве больш за 140 юных футбалістаў