Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 28–30 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Клімавіцкага райвыканкама.
Сваё майстэрства могуць прадэманстраваць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў ад 9 да 18 гадоў уключна. Спаборніцтва будзе праводзіцца ў трох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва»,«Выяўленчае мастацтва». Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка 2021 года.
Суразмоўцы нагадалі, што лаўрэаты папярэдніх конкурсаў фестывалю «Залатая пчолка», узнагароджаныя Гран-пры, дыпломамі I, II, III ступені, могуць удзельнічаць толькі ў тым выпадку, калі перайшлі ў іншую намінацыю ці іншую ўзроставую групу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна