Адкрыты турнір па ваенна-прыкладных відах спорту прайшоў у кадэцкім вучылішчы
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама 23 верасня прынялі ўдзел у адкрытым турніры па ваенна-прыкладных відах спорту (троябор'і) у гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны .

Спаборніцтвы праходзілі на базе Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі. Сярод дзесяці каманд удзельнікі пераадолелі шэраг выпрабаванняў: бег на 25 метраў, скачок у акоп, кіданне вучэбнымі гранатамі і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Па выніках спаборніцтваў каманда ідэалагічных работнікаў заняла другое месца, уступіўшы камандзе кадэцкага вучылішча, трэцяе месца заваявала каманда пагранічнай службы.


У турніры таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў сярэдніх школ горада Магілёва.



Рэд.
Переводчик