Адукацыйны інтэнсіў па навучанні моладзі Магілёўшчыны навыкам вынаходніцтва, укаранення праектаў правядзе БРСМ
28.11.2019 - 13:14
Напярэдадні абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Магілёўскі абласны камітэт БРСМ правядзе адукацыйны інтэнсіў па навучанні моладзі рэгіёна навыкам вынаходніцтва, укаранення праектаў і іх прэзентацыі. Мерапрыемства адбудзецца 29 лістапада на базе ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (аўд. 807).
У інтэнсіве прымуць удзел аўтары ўласных праектаў, маладыя інаватары – усяго каля 60 чалавек. Таксама запрошаны прадстаўнікі сферы адукацыі, школ бізнесу, ІП-супольнасці, эксперты ў галіне патэнтавання, трэнеры.
Переводчик