RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адукацыйныя Калядныя чытанні праходзяць у Бабруйску

У Бабруйску сёння праходзяць V рэгіянальныя адукацыйныя Калядныя чытанні. У гэтым годзе яны прысвечаны тэме «Вялікая Перамога: спадчына і спадкаемцы», пра што паведаміў кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі іераманах Андрэй (Васілюк).

«Гэта штогадовы царкоўна-грамадскі форум у сферы адукацыі, культуры і духоўна-маральнай асветы. Мы будзем гаварыць пра тое, якія ўрокі дае нам гісторыя, як важна захаваць памяць аб мінулым. Чытанні мы праводзім па традыцыі ў перыяд Каляднага посту. Раство Хрыстова – свята прымірэння і адзінства, таму не выпадковая ідэя звязваць з ім правядзенне форума, прысвечанага аб’яднанню царкоўных, дзяржаўных, грамадскіх сіл у духоўна-маральнай асвеце грамадства», – адзначыў ён.

Падчас чытанняў будзе арганізавана работа трох секцый: для навучэнскай моладзі, педагогаў і вайскоўцаў. Госці з Масквы, Мінска, Гродна, Смаленска раскажуць аб узаемадзеянні царквы, грамадства і арміі, іх сумеснай працы ў захаванні гістарычнай памяці, духоўным выхаванні падрастаючага пакалення. Скончацца чытанні спектаклем, які падрыхтавалі навучэнцы мастацкіх школ і моладзевага праваслаўнага тэатра Бабруйска.

Традыцыя праводзіць такія чытанні зарадзілася ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Упершыню яны прайшлі ў Маскве. Пасля гэтага адукацыйныя сустрэчы сталі паўсюднай з’явай. Калядныя чытанні праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Іх цэнтрамі з’яўляюцца епархіяльныя гарады: Брэст, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагрудак, Пінск, Полацк, Слуцк.

Арганізатарам выступіла Бабруйская епархія пры падтрымцы Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая