Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.
«Мінпрыроды ў суботу, 10 кастрычніка, аб’яўляе адзіны дзень азелянення, які пройдзе пад лозунгам «Пасадзі дрэва». У межах гэтага мерапрыемства можна будзе ў спецыяльна падрыхтаваных месцах правесці работы па пасадцы дрэў. Усе тэрытарыяльныя органы і структурныя падраздзяленні Міністэрства прымуць актыўны ўдзел у гэтай кампаніі», – адзначыў Мікалай Свідзінскі.
Паводле яго інфармацыі, супрацоўнікі Мінпрыроды зоймуцца азеляненнем тэрыторыі, прылеглай да другой мінскай кальцавой аўтадарогі. «Работнікі ведамства сумесна з работнікамі дарожных службаў выканаюць дадатковую пасадку на тых участках, дзе па нейкіх прычынах насаджэнні былі часткова страчаныя», – дадаў ён.
Як падкрэсліў начальнік упраўлення, гэта не разавая акцыя, яна праводзіцца ўжо не адзін год. «Прапаную ўсім далучыцца да гэтай кампаніі і ўнесці свой уклад, для гэтага дастаткова звязацца з тэрытарыяльнымі органамі нашага ведамства і выканаўчымі органамі ўлады. Адзіны дзень азелянення дазволіць зрабіць нашы населеныя пункты больш прыгожымі і камфортнымі для пражывання», – адзначыў Мікалай Свідзінскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29