Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных дадзеных на 10 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 967 тыс. т збожжа разам з рапсам», - распавялі ў прэс-службе.
Уклад у агульны бохан кожнай вобласці: Мінская - 2 239 тыс. т, Гродзенская - 1 741 тыс. т, Брэсцкая - 1 682 тыс. т, Магілёўская - 1 255 тыс. т, Гомельская - 1 048 тыс. т, Віцебская - 1 002 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98% плошчаў, што складае 2376 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,3 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 653 тыс. т – 93% ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 190 тыс. га, або 13% запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 78 тыс.т, ураджайнасць 46 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,6 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з 14% плошчаў, што складае 15 тыс. га. Накапана 726 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 475 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 40,8 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 11% плошчаў, што складае 101 тыс. га.
Нарыхтавана сена 472 тыс. т (65% плана), сенажу - 13 млн 244 тыс. т (95% плана). Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн. 652 тыс. т (46% плана).
Бульбы ў краіне накапана 120 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 347,5 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 36 ц/га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41