RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 155,6 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 19 ліпеня ўбрана 62 365 га, намалочана 155 642 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Азімы рапс убраны на плошчы 35 171 га, намалочана 59 082 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 16,8 ц/га.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 1817 га, або 25% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.

Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў.

Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 70,1 тыс. га, убрана з плошчы 60,2 тыс. га.

Па вобласці нарыхтавана: сена - 55,2 тыс. тон, сенажу 1363966 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 415,3 тыс. тон кармавых адзінак (35% да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,13 ц.к.ад. (+ 3,0 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая