У гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»» да 1 сакавіка будуць перададзены акцыі ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 студзеня 2019 года нумар 31, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акцыі гэтых прадпрыемстваў будуць перададзены ў валоданне беларускай цэментнай кампаніі бязвыплатна.
Акрамя таго, да 1 сакавіка будуць перададзены ў валоданне інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белбудцэнтр» акцыі ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат», «Трэст Белтрансбуд», «Гомельтэхмантаж», «Гомельпрамбуд», «Гроднапрамбуд», «Гомельскі домабудаўнічы камбінат», «Магілёўтэхмантаж».
Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2009 года №660 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліцы Беларусь» і ўказам ад 4 ліпеня 2012 года №294 «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35