RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 7-8 сакавіка ў Магілёўскай вобласці

У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 7-8 сакавіка запланавана абласная акцыя «Адзіны дзень зніжак» , у межах якой пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 40%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

У Магілёве да акцыі далучацца магазіны «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), «Успех» (вул. Ціміразеўская, 36), «універмаг «Цэнтральны»» і інш.

Прыемныя цэны чакаюць і бабруйчан. Так, зніжкі дадуць у магазінах «Дом абутку і адзення» (вул. М. Горкага, 41), «Радуга» (вул. Урыцкага, 94а), «Світанак» (вул. Мінская, 105 і вул. Савецкая, 93), «Марко» (вул. Мінская, 15 і вул. Савецкая, 82) і інш.

Акрамя таго, у асобных гандлёвых аб’ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі будуць прапанаваны зніжкі на нехарчовыя тавары ў памеры не менш за 15%.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая