Акцыя «Нашы дзеці»: ваенныя наведалі выхаванцаў Асіповіцкай спецшколы-інтэрната
Пераднавагодні марафон дабра ідзе па краіне! Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала напярэдадні і з кожным днём выконвае ўсё больш навагодніх жаданняў. Тых, што загадалі ў інтэрнатах, прыёмных сем’ях, бальніцах, рэабілітацыйных цэнтрах. Такім дзецям асабліва трэба цяпло і ўвага.

Ваенныя ведамствы, як заўсёды, сярод актыўных удзельнікаў. Прадстаўнікі Узброеных Сіл не толькі падрыхтавалі падарункі для выхаванцаў Асіповіцкай спецшколы інтэрната, але і арганізавалі святочную праграму. Курсанты Ваеннай акадэміі прадэманстравалі нядрэнныя акцёрскія здольнасці, але галоўнае для маленькіх гледачоў – адчуванне казкі.
Упершыню сёлета праходзіць збор сродкаў для школ, інтэрнатаў, бальніц і прытулкаў, дзе вучацца і жывуць дзеці, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце. Акцыя працягнецца да 14 студзеня.
Переводчик