RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Скажы здароўю “Так!”»: 6 сакавіка жыхары Магілёўскай вобласці змогуць прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ і атрымаць кансультацыі

У Магілёўскай вобласці 6 сакавіка з 9.00 да 14.00 пройдзе акцыя «Скажы здароўю “Так!”». Пра гэта паведамілі ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

Жыхары рэгіёна змогуць звярнуцца па кансультацыю, а таксама прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ (сіфіліс, ганарэя, трыхаманіяз, ВІЧ) у наступных установах аховы здароўя:

– Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер;
– Магілёўская цэнтральная паліклініка;
– жаночая кансультацыя УАЗ «Магілёўская паліклініка № 4»;
– жаночая кансультацыя УАЗ «Магілёўская паліклініка № 5»;
– уралагічны цэнтр УАЗ «Магілёўская паліклініка № 8»;
– жаночая кансультацыя «Магілёўская паліклініка № 10»;
– Магілёўская паліклініка № 11;
– скурна-венералагічнае аддзяленне (паліклініка) УАЗ «Бабруйская цэнтральная бальніца»;
– уралагічнае аддзяленне УАЗ «Бабруйская гарадская паліклініка № 1»;
– жаночая кансультацыя № 2 УАЗ «Бабруйскі радзільны дом»;
– жаночая кансультацыя №3 УАЗ «Бабруйскі радзільны дом»;
– цэнтральныя раённыя бальніцы.

Акцыя стане часткай дэкадніка прафілактыкі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, які штогод праводзіцца ў Магілёўскай вобласці. Яго мэта – прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы ІППШ, неабходнасці іх прафілактыкі, ранняй дыягностыкі і лячэння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая