Акцыя «Стужка памяці» прайшла на мемарыяльным комплексе ў Борках (відэа)
17.04.2023 - 17:59
Да рэспубліканскага праекта «30 дзён да Перамогі» далучыліся ў Магілёўскай вобласці. Моладзь Кіраўска і прадстаўнікі абласной ветэранскай арганізацыі правялі на мемарыяльным комплексе памяці спаленых вёсак у Борках сумесную акцыю «Стужка памяці».