RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Актыў БРСМ і валанцёры Магілёва паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі царквы іконы Божай Маці «Усецарыца». Відэа

Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбыўся сёння ў Магілёве. Каля 30 хлопцаў і дзяўчат –актыў БРСМ, валанцёры –добраўпарадкоўвалі тэрыторыю царквы іконы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка: прыбіралі лістоту, высаджвалі дэкаратыўныя кусты, падрыхтоўвалі пляцоўку для будаўніцтва царкоўнай школы.

Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца БРСМ з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016-га стала міжканфесійнай.

 

Аўтар відэа Вольга Емельянава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая