RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Актывісты БРСМ добраўпарадкуюць тэрыторыю храма ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна

Абласны этап Рэспубліканскай дабрачыннай міжканфесійнай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера» пройдзе 13 красавіка ў аграгарадку Кадзіна, Магілёўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі субяседнікі, актыў Саюза моладзі і валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» добраўпарадкуюць тэрыторыю храма святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона.

На тэрыторыі храма запланавана фарбаванне агароджы, уборка лістоты, высечка пустазельных кустоў, знос галін і сукоў. Пасля навядзення парадку адбудзецца чаяванне, падчас якога хлопцы абмяркуюць праведзеную працу. Настаяцель храма іерэй Дзімітрый Маскалёў раскажа моладзі гісторыю храма, пра жыццё святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона, а таксама азнаёміць маладых людзей з гісторыяй аграгарадка Кадзіна і Магілёўскага раёна і.

Даведачна: акцыя рэалізуецца БРСМ з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016 года стала міжканфесійнай.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая