Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок сустрэўся з калектывам УПКП «Магілёўская абласная друкарня ім. Спірыдона Собаля».

Алег Уладзіміравіч расказаў аб дасягненнях Прыдняпроўскага краю, які дэманструе значныя поспехі ў розных сферах, уключаючы адукацыю, медыцыну, культуру. Паводле яго слоў, гэтыя дасягненні сталі вынікам сумеснай работы ўлады, адукацыйных, культурных, медыцынскіх устаноў і іншых арганізацый, а таксама актыўнага ўдзелу грамадзян у жыцці рэгіёна.

— Мы можам ганарыцца тым, што зроблена ў Прыдняпроўскім краі за мінулы год, - падкрэсліў Алег Сцельмашок. - Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіццё рэгіёну, і разам мы зможам дабіцца яшчэ большых поспехаў у будучыні.

Алег Сцельмашок падкрэсліў, што сёння актыўная фаза электаральнай кампаніі - праходзіць датэрміновае галасаванне.

- Мы праходзім яе спакойна, упэўнена, зладжана, - сказаў ён.

Алег Уладзіміравіч заклікаў работнікаў друкарні выканаць свой грамадзянскі абавязак і актыўна ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта.

- Кожны голас важны, і ўдзел у выбарах - гэта не толькі права, але і абавязак кожнага грамадзяніна, - сказаў ён. - Мы ўсе павінны імкнуцца да таго, каб наш голас быў пачуты, і разам будаваць светлую будучыню для нашай краіны.

Дырэктар друкарні Дзмітрый Алямасаў, падводзячы вынікі работы арганізацыі за 2024 год, зазначыў, што ўсе планавыя паказчыкі выкананы, нават перавыкананы.

mogilevnews.by