RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Алена Барзых: прапанаваныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю арыентаваны на абарону асноўных правоў і гарантый кожнага грамадзяніна Беларусі

Алена Барзых, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы:

– Сацыяльная палітыка беларускай дзяржавы заўсёды была накіравана на максімальны клопат аб сваіх грамадзянах. На прыкладзе сваёй бальніцы магу ўпэўнена сцвярджаць, як многа ў нашай краіне робіцца для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, для ўмацавання здароўя беларускага грамадства. У той жа час, бачачы, якія велізарныя грашовыя сродкі затрачваюцца дзяржавай на медыцынскую дапамогу, лічу, што такія папраўкі ў Канстытуцыю, як адказнае стаўленне саміх людзей да ўласнага здароўя, неабходныя.

Прапанаваныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, арыентаваныя на абарону асноўных правоў і гарантый кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і асабліва моладзі, шматдзетных сем’яў, а таксама захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, павінны знайсці падтрымку грамадзян у выніку галасавання.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая