Беларуска Алеся Гетманава стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС у жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг.
Усе жаночыя спаборніцтвы па барацьбе на казанскім форуме праводзіліся ў фармаце кругавога турніру, у катэгорыю да 57 кг заявіліся пяцёра спартсменак. Напярэдадні Алеся Гетманава перамагла Нілуфар Атэмісаву з Узбекістана (11:0), Марыну Сіманян з Расіі (7:5) і Венруі Хай з Кітая (10:0), а сёння таксама датэрмінова разабралася з Таінай Рыбейра з Бразіліі і заваявала золата.
Раней у сераду наша Ксенія Станкевіч стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 50 кг, а яе сяброўка па камандзе Арына Мартынава паднялася на другую прыступку пастамента ў вазе да 55 кг.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06