Беларуская батутыстка Віялета Бардзілоўская стала сярэбраным прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Удзел у жаночых спаборніцтвах па скачках на батуце прынялі 16 дзяўчат. У кваліфікацыі на «Акор Арэне» наша Віялета Бардзілоўская набрала 56,340 бала і прайшла ў фінал з другой пазіцыі, прапусціўшы наперад толькі пераможцу Гульняў у Токіа Чжу Сюін з Кітая. У фінале першая магіляўчанка за сваё выкананне атрымала ад суддзяў 56,060 ачка - гэты вынік здолела перасягнуць толькі брытанка Браёні Пэйдж (56,480), якая дадала да тытулу дзеючай чэмпіёнкі свету званне алімпійскай чэмпіёнкі. У Бардзілоўскай срэбра, тройку прызёраў замкнула канадка Сафіян Мета (55,650).
Другое месца на Алімпійскіх гульнях стала для 19-гадовай беларускі найлепшым вынікам у дарослай кар'еры на міжнароднай арэне. Да гэтага галоўным індывідуальным дасягненнем Віялеты было сёмае месца на этапе Кубка свету ў Баку ў 2022 годзе. У гэтым сезоне беларуска выступіла на двух этапах сусветнага Кубка, заняўшы 10-ю пазіцыю на турніры ў Азербайджане і 12-ы радок на спаборніцтвах у Германіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06