Алімпійскія дні моладзі Магілёўскай вобласці па скачках на батуце праходзяць у Магілёве
07.02.2023 - 10:33
На працягу двух дзён каля 60 батутыстаў 2006 года нараджэння і маладзей пазмагаюцца за права прыняць удзел у рэспубліканскім фінале спаборніцтваў.
Удзельнікі падзелены на дзве падгрупы ў залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі. Пераможцы будуць вызначаны як у індывідуальных скачках, так і ў сінхронных. Дзясятка найлепшых спартсменаў па выніках выступленняў прадставіць Магілёўшчыну на фінальным турніры, які пройдзе з 9 па 11 лютага ў Віцебску.

Переводчик