RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Гарошкін сустрэўся з 98-гадовай удзельніцай Вялікай Айчыннай вайны Сафіяй Пятроўнай Стасевіч

Член Савета Рэспублікі Нацыянальна сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін сустрэўся з 98-гадовай удзельніцай Вялікай Айчыннай вайны Сафіяй Пятроўнай Стасевіч.

Сустрэча прайшла на знакавым месцы - Буйніцкім полі. Сафія Пятроўна ўраджэнка Бялыніцкага раёна. Яшчэ ў дзяцінстве бацькі пераехалі ў Бярэзінскі раён, дзе і заспела сям'ю Вялікая Айчынная вайна. Бацьку Сафіі Пятроўны нацысты спалілі на яе вачах. Траіх братоў яна таксама больш не ўбачыла: адзін загінуў, абараняючы Украіну, другі - Ленінград, трэцяга - расстралялі пад Магілёвам.

І вось 31 мая Сафія Пятроўна наведала месца гібелі свайго брата. Разам з ёй прыехалі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка, дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Жолудзева і ўнучатая пляменніца Ірына Бародзіч.

Аляксандр Гарошкін і кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка распавялі жанчыне пра Буйніцкае поле і Музей Славы Магілёўскай вобласці, які будуецца ў раёне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».

Сафія Пятроўна вырашыла ўнесці свой пасільны ўклад ва ўзвядзенне гэтага знакавага аб'екта, ахвяраваўшы на яго будаўніцтва грашовыя сродкі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая