RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лабадыроў: у партыю ўступаюць сталыя асобы з устойлівым светапоглядам і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй

Канферэнцыя абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адбылася 12 снежня ў Магаблвыканкаме. У абласной і раённых студыях удзел у ёй узялі 53 дэлегаты. Мадэратарам выступіў старшыня партыі Аляксандр Лабадыроў. Таксама на сустрэчу былі запрошаны старшыня Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Андрэй Нікіцін, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Алег Пішчанка, начальнік упраўлення ідэолаг ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Дашкова, намеснікі старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, начальнікі аддзелаў, загадчыкі сектараў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Аляксандр Лабадыроў нагадаў прысутным гісторыю стварэння Ліберальна-дэмакратычнай партыі, адзначыўшы, што яна была зарэгістраваная 24 лютага 1994 года. А 23 чэрвеня гэтага года прайшла перарэгістрацыю, унёсшы карэктывы ў назву і стаўшы Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Беларусі.

Ён падкрэсліў, што ЛДПБ, акрамя асноўных мэт і задач, накіраваных на ўмацаванне канстытуцыйнага ладу Беларусі, выступае, зыходзячы са сваёй назвы і дэмакратычных прынцыпаў, за права грамадзян на праяву ў палітычным жыцці: «Кожны мае права ўдзельнічаць у выбарах і галасаваць за ўпадабаных прадстаўнікоў, а таксама мець магчымасць займаць важныя пасады ў выканаўчай уладзе, урадзе ці іншых дзяржаўных і палітычных органах. Перш за ўсё, з дапамогай партый, - падзяліўся Аляксандр Лабадыроў. - Акрамя таго, сярод асноўных прынцыпаў нашай правацэнтрысцкай палітычнай партыі - падтрымка прыватных ініцыятыў у эканоміцы. Пры гэтым мы выступаем за поўнае дзяржаўнае рэгуляванне ўсіх працэсаў, для прадухілення злоўжыванняў і забеспячэнні справядлівасці. Таксама ў зоне нашай увагі - забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Сёння гэтае пытанне становіцца асабліва актуальным. Таму мы падтрымліваем моцнае войска і палітыку, накіраваную на абарону інтарэсаў і бяспекі дзяржавы.

Як нядаўна ахарактарызаваў сябраў ЛДПБ наш лідэр Алег Гайдукевіч: «Мы маладыя, сумленныя і справядлівыя!» Пры гэтым, хачу адзначыць, што ў ліку ліберал-дэмакратаў людзі абсалютна розных прафесій, інтарэсаў, узростаў. Быць сябрам партыі адначасова ганарова і адказна. У яе шэрагі, як правіла, уступаюць і маладыя людзі, якія ўжо адбыліся, але гэта сталыя асобы з устойлівым светапоглядам і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, якая выяўляецца ў падтрымцы канстытуцыйнага ладу і кіраўніка дзяржавы».

Адным з пытанняў парадку дня стаў разгляд ключавых аспектаў развіцця грамадзянскай супольнасці. Падчас другога - абмяркоўваўся ўдзел палітычных партый у электаральных кампаніях у Рэспубліцы Беларусь. Падчас трэцяга - былі вылучаны і зацверджаны шляхам галасавання дэлегаты для ўдзелу ў XXII З'ездзе Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, правядзенне якога запланавана 23 снежня ў Мінску.
 
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая