RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка 23 мая праводзіць нараду па актуальных пытаннях аховы здароўя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 мая праводзіць нараду па актуальных пытаннях аховы здароўя.
 
Сярод удзельнікаў мерапрыемства - кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, губернатары і начальнікі абласных упраўленняў па ахове здароўя, рэктары медыцынскіх ВНУ, галоўныя ўрачы бальніц рознага ўзроўню, дырэктары некаторых рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў.

Аб планах правесці нараду па пытаннях аховы здароўя кіраўнік дзяржавы заявіў 31 сакавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Прэзідэнт паабяцаў узварухнуць галіну і навесці там парадак. Асобную ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на стан спраў ва ўстановах аховы здароўя на месцах: «У першую чаргу трэба паглядзець туды. Там асноўны наш люд, які мы павінны лячыць, калі хочам роўнасці, справядлівасці і хочам лічыцца сацыяльнай дзяржавай».

Беларускі лідар падкрэсліў, што айчынная медыцына шмат што можа. «Я ўжо не кажу пра перасадку органаў, пратэзаванне. Чаго варта ДНК-вакцына для лячэння пухліны галаўнога мозга і лімфомы ў дзяцей, - адзначыў ён. - Разам з расіянамі распрацавалі і паспяхова прымяняем спінальныя сістэмы для хірургічнага лячэння цяжкіх дэфармацый і пашкоджанняў пазваночніка». Прэзідэнт паставіў задачу, каб гэтыя і іншыя распрацоўкі ўкараняліся і максімальна выкарыстоўваліся. «І ў вялікіх гарадах, і ў раённых цэнтрах. Як і ўсе аб'ёкты аховы здароўя краіны павінны быць узорам камфорту і стэрыльнасці, - падкрэсліў ён. - Губернатары і міністр абавязаны трымаць гэта пытанне на строгім кантролі».

На працягу доўгага часу работу медыцынскіх устаноў па ўсёй краіне па даручэнні кіраўніка дзяржавы правярала міжведамасная рабочая група. Яе ўдзельнікі - медыкі, якія валодаюць неабходнай кваліфікацыяй і дастатковым практычным вопытам, - факусіраваліся на эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы здароўя ў частцы аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Пры неабходнасці да работы групы прыцягваліся кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама іншыя асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю і практычны вопыт.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў стварэнне адпаведнай рабочай групы яшчэ 5 снежня 2022 года, прымаючы з дакладам кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці забеспячэння якасным і даступным лячэннем усіх грамадзян краіны: «У бліжэйшы час мною будзе створана мабільная група абсалютна незалежных ад вас людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы».

Навіны па тэме:

Лукашэнка: медыцына - важны складнік бяспекі дзяржавы

«Людзі маюць права бачыць аддачу». Лукашэнка паставіў перад сістэмай аховы здароўя прынцыповае пытанне

Лукашэнка - адказным за медыцыну: я вам ніколі за вёску не дарую

Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла з выяўленых у ахове здароўя праблем

Лукашэнка пра ахову здароўя: я ні перад чым не спынюся, і парадак тут будзе наведзены!

Лукашэнка запатрабаваў спыніць вольніцу ў пытанні адпрацоўкі медыкаў-мэтавікоў

«Са скальпелем і эндаскопам у руках». Лукашэнка даручыў устараніць недахопы ў падрыхтоўцы ўрачоў

Лукашэнка аб нарошчванні долі айчынных лякарстваў: ляжым і не варушымся

Лукашэнка аб галоўным у ахове здароўя: не бывае не важных пацыентаў, усе важныя

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая