RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка 9 мая падпісаў дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт ад 9 мая 2021 года № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністр.

Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам бяспекі вызначаецца пералік мер па яго забеспячэнні.

Рашэнні Савета бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.

Асноўным пытаннем будзе пытанне выбараў. Савет бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні.

Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны.

Дэкрэт уступае ў сілу з моманту яго падпісання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая